Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 кастрычніка 2019, 15:55

Жанчынам Саудаўскай Аравіі дазволілі служыць у арміі

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Саудаўскай Аравіі ўпершыню дазволілі жанчынам паступаць на службу ва ўзброеных сілах краіны, паведамляе дубайская газета Gulf News.

Міністэрства абароны Саудаўскай Аравіі дазволіла прызываць жанчын на службу ў званнях ад радавога салдата да сяржанта ў армейскіх падраздзяленнях сухапутных войскаў, паветраных і ваенна-марскіх сіл, проціпаветранай абароны і ракетных войскаў, а таксама ў медыцынскіх службах УС.

На думку прадстаўнікоў міністэрства, гэта стане яшчэ адным крокам да пашырэння правоў і магчымасцей жанчын Саудаўскай Аравіі.

У апошнія гады Саудаўская Аравія правяла серыю кардынальных сацыяльных і эканамічных рэформ, галоўным чынам у адносінах да жанчын. У 2018 годзе ўлады Саудаўскай Аравіі дазволілі жанчынам працаваць у органах бяспекі, у тым ліку ў аддзелах па барацьбе з наркотыкамі і расследаванні крымінальных спраў. Таксама ў мінулым годзе жанчынам Саудаўскай Аравіі дазволілі вадзіць аўтамабілі. У жніўні гэтага года саудаўскім жанчынам было дазволена выязджаць за мяжу без дазволу мужчыны-апекуна, а таксама самастойна падаваць заяву на атрыманне замежнага пашпарта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі