Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 кастрычніка 2016, 13:53

Землетрасенне ў Італіі: без прытулку засталіся некалькі тысяч чалавек

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне ў Італіі, якое адбылося вечарам 26 кастрычніка, прывяло да значных разбурэнняў. Без прытулку засталіся амаль тры тысячы чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Падземныя штуршкі магнітудай 5,9 былі зафіксаваны ў цэнтральнай частцы краіны. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 9 км. Сейсмічная актыўнасць прадаўжалася ўсю ноч, увогуле было зафіксавана больш за 70 паўторных штуршкоў.

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што ў час землетрасення ад інфаркту памёр пажылы мужчына. Дзевяць чалавек, сярод якіх дзіця, пацярпелі ў выніку абрушэння будынкаў.

Многія жыхары правялі ноч на вуліцы і да гэтага часу баяцца заходзіць у дамы. Цяпер улады вырашаюць пытанне забеспячэння жыллём тысяч грамадзян. Размяшчэнне людзей у палатачных гарадках становіцца немагчымым з-за набліжэння халадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі