Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 снежня 2016, 10:00

Землетрасенне ў Інданезіі: колькасць загінулых павялічылася да 54 чалавек

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З Інданезіі паступаюць абноўленыя даныя аб колькасці загінулых у выніку землетрасення каля паўночнага ўзбярэжжа Суматры. Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, колькасць загінулых павялічылася да 54 чалавек.

Улады не выключаюць, што лічбы могуць расці, паколькі пад заваламі разбураных будынкаў застаюцца людзі. Вядома таксама, што цяжкія траўмы атрымалі амаль 80 чалавек.

Землетрасенне магнітудай 6,5 адбылося ў акваторыі Малакскага праліва сёння ноччу. Эпіцэнтр размяшчаўся за 92 км на ўсход ад горада Банда-Ачэх. Ачаг залягаў на глыбіні 8,2 км.

Магутныя падземныя штуршкі разбурылі дзясяткі жылых дамоў, прывялі да пашкоджанняў адміністрацыйных будынкаў, храмаў.-0-

У Інданезіі адбылося землетрасенне, загінулі не менш як 18 чалавекУ Інданезіі адбылося землетрасенне, загінулі не менш як 18 чалавек
Першыя звесткі аб пацярпелых паступілі з акругі Підзіджая ў правінцыі Ачэх. Ахвярамі землетрасення сталі мінімум 18 чалавек, выратавальныя работы прадаўжаюцца.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі