Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лістапада 2017, 17:37

Землетрасенне на мяжы Ірана і Ірака: колькасць ахвяр дасягнула 372 чалавек, 6 тыс. пацярпелі

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пры землетрасенні на мяжы Ірана і Ірака дасягнула 372 чалавек, больш за 6 тыс. пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней было вядома пра 328 загінулых і 2,5 тыс. пацярпелых.

Паводле даных улад, у іранскай правінцыі Керманшах падземныя штуршкі прывялі да разбурэнняў у васьмі гарадах і 526 вёсках. Значны ўрон нанесены іранскай правінцыі Ілам, а таксама іракскім гарадам Дарбандыхан, Гарміян і Сулейманія.

Колькасць загінулых, магчыма, будзе павялічвацца, паколькі ратавальнікі яшчэ не дабраліся да аддаленых вёсак. Многія людзі могуць знаходзіцца пад заваламі.

Між тым, Сейсмалагічны цэнтр Ірана зарэгістраваў каля 180 паўторных штуршкоў. Вучоныя лічаць, што сейсмічная актыўнасць у рэгіёне прадоўжыцца.

Землетрасенне адбылося вечарам 12 лістапада. Адзін за адным адбыліся два штуршкі магнітудамі 7,2 і 7,3 адпаведна. Падземныя штуршкі таксама адчуваліся ў Кувейце, ААЭ і Ізраілі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі