Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 снежня 2017, 09:17

Землетрасенне магнітудай 6,1 адбылося на ўсходзе Ірана

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 6,1 адбылося на ўсходзе Ірана, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.

Інфармацыі аб ахвярах і разбурэннях пакуль не паступала. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся прыкладна за 63 км на поўнач ад горада Керман, насельніцтва якога складае каля 600 тыс. чалавек. Ачаг быў на глыбіні 10 км.

У аўторак у іранскай правінцыі Керман у выніку землетрасення магнітудай 5,7 пацярпелі 18 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі