Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 снежня 2017, 19:55

Забіты экс-прэзідэнт Емена

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Емене забіты экс-прэзідэнт краіны Алі Абдала Салех, паведамляюць інфармагенцтвы.

Забойства ўчынена ў Санхане, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Салеха. Нападзенне арганізавана мяцежнікамі-хусітамі.

Былы кіраўнік Емена, які планаваў пакінуць краіну, быў застрэлены снайперам. СМІ са спасылкай на крыніцы таксама паведамляюць, што сын экс-прэзідэнта паранены і трапіў у палон да хусітаў.

Пасля нападзення кантроль над еменскай сталіцай перайшоў да мяцежнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі