Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лістапада 2016, 15:01

За бязвізавы ўезд у Шэнген можа быць уведзены збор 5 еўра

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўракамісія хоча зрабіць платным бязвізавы ўезд на тэрыторыю зоны Шэнген для грамадзян тых краін, якія не з'яўляюцца членамі Еўрасаюза. Як перадаюць інфармагенцтвы, за бязвізавае наведванне Шэнгена турыстаў з "нееўрасаюзных" краін могуць абавязаць плаціць па 5 еўра.

Плануемы збор у памеры 5 еўра можа быць распаўсюджаны прыкладна на 30 млн грамадзян 60 краін, якія маюць бязвізавы ўезд у ЕС. Паводле падлікаў эканамістаў, гэта можа прынесці ў бюджэт ЕС звыш 500 млн еўра ў год.

Такія меры звязаны з укараненнем еўрапейскай электроннай сістэмы аўтарызацыі ўезду ў Еўрасаюз ETIAS (The EU Travel Information and Authorisation System). Сістэма можа быць запушчана ў 2020 годзе, калі яе адобраць дзяржавы ЕС і Еўрапарламент. Прэзентацыя Еўракамісіяй ETIAS намечана на лістапад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі