Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лютага 2018, 18:05

З пачатку года ва Украіне 4,3 тыс. чалавек захварэлі на адзёр

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку 2018 года 4,3 тыс. чалавек ва Украіне захварэлі на адзёр. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву намесніка генеральнага дырэктара па наглядзе за інфекцыйнымі хваробамі Цэнтра грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Украіны Віктара Ляшэнкі.

З пачатку года зарэгістравана ўжо 4298 выпадкаў захворвання на адзёр - 1423 хворыя дарослыя і 2875 дзяцей. Шпіталізаваны былі амаль 2800 чалавек. У 2018 годзе зафіксавана не менш за пяць смяротных выпадкаў ад гэтага захворвання.

Распаўсюджванне адру ва Украіне пачалося ў 2017 годзе. У мінулым годзе было зафіксавана 4782 выпадкі, што ў 46,7 раза вышэй, чым раней. Больш за ўсё хворых у Адэскай, Івана-Франкоўскай, Закарпацкай і Чарнавіцкай абласцях.

Выконваючая абавязкі міністра аховы здароўя Украіны Ульяна Супрун паведаміла, што цяперашняя ўспышка адру ўзнікла з-за таго, што апошнія гады ахоп вакцынацыяй быў ніжэйшы за 50 працэнтаў. Ульяна Супрун прапанавала на заканадаўчым узроўні ўзмацніць адказнасць за адмову насельніцтва ад вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі