Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 верасня 2017, 19:35

З пачатку года ў свеце загінулі звыш 4 тыс. мігрантаў - МАМ

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 4 тыс. мігрантаў загінулі ў свеце з пачатку 2017 года. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву афіцыйнага прадстаўніка Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) Джоэла Мілмана, якая прагучала ў Жэневе.

Паводле яго слоў, па стане на 20 верасня 2017 года МАМ зарэгістравала 4002 выпадкі смерці мігрантаў.

Адзначаецца, што самым небяспечным застаецца міграцыйны маршрут з Афрыкі ў Еўропу па Міжземным моры - 2556 загінулых. Далей ідуць Паўночная Афрыка (358 загінулых), частка Афрыкі на поўдзень ад Сахары (269), дарога з Мексікі ў ЗША (263), а таксама рэгіён Афрыканскага рага (170), Паўднёва-Усходняя Азія (121) і Карыбскі басейн (104). У даныя статыстыкі пакуль не ўключана інфармацыя аб мяркуемай гібелі больш як 100 чалавек у час караблекрушэння ў Міжземным моры паблізу лівійскага горада Сабрата.

Згодна з данымі МАМ, з пачатку 2017 года ў Еўропу па Міжземным моры прыбылі звыш 133 тыс. мігрантаў і бежанцаў. Больш за 100 тыс. з іх прыняла Італія, амаль 18 тыс. - Грэцыя, прыкладна 11 тыс. - Іспанія і каля 1 тыс. - Кіпр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі