Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 верасня 2017, 13:33

Выстаўку "ЭКСПА-2017" наведалі амаль 4 млн чалавек

11 верасня, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Міжнародную выстаўку "ЭКСПА-2017" у Астане наведалі амаль 4 млн чалавек. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на цырымоніі закрыцця выстаўкі.

"Міжнародную выстаўку "ЭКСПА-2017" наведала амаль 4 млн чалавек, дзве трэці з іх складаюць моладзь і школьнікі. ЭКСПА-гарадок у дзень наведвала амаль 40-50 тыс. чалавек", - сказаў Нурсултан Назарбаеў.

Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што ў цэлым выстаўка павысіла аўтарытэт Казахстана на міжнароднай арэне, дала штуршок далейшаму развіццю эканомікі краіны.

"ЭКСПА прадаставіла ўнікальную магчымасць прадэманстраваць інтэлектуальны тэхналагічны патэнцыял нашай планеты. Тут былі выстаўлены каля 140 навуковых вынаходстваў у галіне аднаўляльных крыніц энергіі", - адзначыў Нурсултан Назарбаеў.

У Астане 10 верасня прайшла цырымонія закрыцця міжнароднай выстаўкі "ЭКСПА-2017", якая прадаўжалася тры месяцы. У ёй прынялі ўдзел больш за 180 краін, выступілі больш як 33 тыс. артыстаў, працавалі 4,5 тыс. валанцёраў, наведвальнікі зрабілі больш за 100 млн фатаграфій і 88 прапаноў рукі і сэрца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі