Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 ліпеня 2016, 12:07

Выпадкі перадачы віруса Зіка зафіксаваны ў 67 краінах - СААЗ

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя ўсяго свету спрабуюць стварыць вакцыну супраць віруса Зіка, раз-пораз у СМІ з'яўляюцца паведамленні аб яе распрацоўцы. Аднак вірус прадаўжае захопліваць тэрыторыі. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя, колькасць краін, дзе выяўлены гэты вірус, узрасла да 67.

СААЗ у інфармацыйным бюлетэні пазначыла, што 67 краін і тэрыторый паведамілі аб наяўнасці сведчанняў пераносу віруса Зіка камарамі з 2007 года. Удакладняецца таксама, што ў 64 дзяржаў і тэрыторый гэтыя выпадкі выяўлены ў бягучым і мінулым гадах.

З лютага 2016 года 11 краін расказалі аб перадачы хваробы ад чалавека да чалавека, хутчэй за ўсё, палавым шляхам.

Што датычыцца выпадкаў мікрацэфаліі або іншых адхіленняў у развіцці цэнтральнай нервовай сістэмы ў дзяцей з-за заражэння вірусам, аб такіх інцыдэнтах паведамілі ў СААЗ 14 краін і тэрыторый.

Стала таксама вядома, што ў 15 краінах заўважана павелічэнне выпадкаў сіндрому Гіена-Барэ, прычым заражэнне вірусам ў гэтых людзей было пацверджана лабараторыямі. У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя зрабілі вывад, што менавіта вірус Зіка выклікае мікрацэфалію і сіндром Гіена-Барэ.

Падкрэсліваецца, што на сёння ўспышкі хваробы выяўлены ў Азіі, Афрыцы, у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, у Ціхаакіянскім рэгіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі