Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 мая 2018, 11:16

Вулкан, які вывяргаецца на Гаваях, знішчыў дзясяткі жылых дамоў

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вулкан Кілаўэа на Гаваях прадаўжае вывяргацца, патокамі лавы знішчана не менш за 30 дамоў, паведамляюць інфармагенцтвы.

На гэты момант выяўлена не менш як дзевяць вулканічных трэшчын. З іх вывяргаецца лава і выходзяць ядавітыя газы. Пры гэтым фантаны лавы ўзнімаюцца ўвышыню амаль на 70 м.

Вывяржэнне вулкана пачалося пасля некалькіх землетрасенняў у рэгіёне, якія здарыліся на мінулым тыдні. 4 мая была аб'яўлена эвакуацыя паселішчаў, што знаходзяцца ў наваколлі вулкана.

Кілаўэа - самы малады з наземных гавайскіх вулканаў і адзін з самых актыўных дзеючых вулканаў на зямлі. Яго вышыня над узроўнем мора складае 1247 м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі