Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лютага 2018, 17:11

Вучоныя пачнуць выпрабаванні на людзях універсальнай вакцыны супраць усіх відаў раку

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя са Стэнфардскага ўніверсітэта пачнуць іспыты на людзях універсальнай вакцыны супраць усіх відаў раку. Аб гэтым паведамляе MedicalXpress.

Раней метад лячэння раку з прымяненнем імунных стымулятараў быў апрабаваны на лабараторных мышах. Рэзультаты эксперыменту былі станоўчыя. Вучоныя гавораць, што сляды раку па ўсім целе грызуна (уключаючы метастазы) зніклі пасля ін'екцыі камбінацыі двух імунных стымулятараў непасрэдна ў пухліне мышэй. Лячэнне было паспяховым у мышэй з пухлінамі малочнай залозы, тоўстай кішкі і меланомы.

Як заявіў старшы навуковы супрацоўнік Стэнфардскага ўніверсітэта доктар Рональд Леві, пры выкарыстанні двух кампанентаў разам адбылося ўстараненне пухлін. "Усе гэтыя поспехі ў імунатэрапіі мяняюць медыцынскую практыку. Наш падыход выкарыстоўвае аднаразовае прымяненне вельмі невялікіх колькасцей двух агентаў для стымуляцыі імунных клетак толькі ўнутры самой пухліны. У мышэй мы назіралі дзіўныя эфекты ў целе, уключаючы ўстараненне пухлін па ўсёй жывёле. У будучым мы збіраемся прымяніць гэтыя веды, каб лячыць розныя формы раку ў людзей", - сказаў Рональд Леві.

З двух імунных стымулятараў, якія выкарыстоўваюцца ў даследаванні, адзін ужо быў раней адобраны для лячэння людзей, а другі цяпер удзельнічае ў даследаванні лячэння лімфомы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі