Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 верасня 2016, 10:07

Восем ратавальнікаў загінулі пры тушэнні пажару на складзе ў Маскве

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем пажарных загінулі пры тушэнні складскіх памяшканняў на ўсходзе Масквы, перадаюць інфармагенцтвы са спасылкай на галоўнае ўпраўленне МНС па Маскве.

Паводле даных МНС, пажарныя працавалі на даху, каб устанавіць вадзяную заслону для ахаладжэння газавых балонаў і кампрэсаў, якія маглі ўзарвацца ў любы момант. У час абрушэння даху з-за інтэнсіўнага гарэння, высокай тэмпературы і шчыльнага задымлення пажарныя не змаглі выйсці.

Як паведамлялася, пажар узнік у прамысловай зоне на складзе ЗАТ "Вікторыя", на якім захоўваліся пластыкавыя вырабы, у тым ліку штучныя кветкі і пластыкавы посуд. Плошча ўзгарання складае звыш 4 тыс. кв.м - з агнём змагаюцца больш як 200 чалавек і 60 адзінак тэхнікі. МНС Расіі задзейнічала беспілотнікі для разведкі і маніторынгу сітуацыі. Пажару нададзены чацвёрты нумар складанасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі