Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 кастрычніка 2016, 09:25

Восем чалавек пацярпелі ў час землетрасення ў Італіі

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы падземны штуршок адбыўся позна вечарам 26 кастрычніка ў цэнтральнай частцы Італіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пасля першага штуршка землетрасенне магнітудай 5,9 было зафіксавана ў раёне Перуджы і Мачэратэ. Ваганні зямной паверхні адчуваліся на тэрыторыі ад Мілана да Неапаля. Паводле інфармацыі ўлад горада Фабрыяна, пацярпелі 8 чалавек, у раёнах узнікла паніка, жыхары пакінулі свае дамы, многія з іх правялі ноч на вуліцах і ў аўтамабілях, баючыся новых падземных штуршкоў. Многія будынкі сталі непрыдатнымі для пражывання, таму ўлады ствараюць пункты для прыёму жыхароў, якія засталіся без прытулку і не могуць знаходзіцца ў сваіх дамах.

У канцы жніўня ў Італіі адбылося больш магутнае землетрасенне - магнітудай 6,0. Тады ахвярамі сталі каля 300 чалавек, без прытулку засталіся больш за 2 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі