Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 лістапада 2019, 20:00

Вярхоўны суд Іспаніі выдаў новыя ордары на арышт экс-саветнікаў Пучдэмона

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суддзя Вярхоўнага суда Іспаніі Пабла Льярэна выдаў новыя еўрапейскія ордары на арышт экс-саветнікаў былога кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона, паведамляе іспанская газета El Pais.

Пасля незаконнага рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі экс-саветнікі Карлеса Пучдэмона Антані Комін, Клара Понсаці і Луіс Пуч разам з ім пакінулі Іспанію ў кастрычніку 2017 года.

14 кастрычніка гэтага года Вярхоўны суд Іспаніі прыгаварыў каталонскіх палітыкаў, якія выступалі за незалежнасць рэгіёна, да тэрмінаў ад 9 да 13 гадоў турэмнага зняволення. Усе абвінавачанні былі звязаны з рэферэндумам аб незалежнасці. Урад каралеўства аб'явіў галасаванне незаконным, лідары каталонскага сепаратысцкага руху абвінавачваліся ў падбухторванні да мяцяжу і растраце дзяржаўных сродкаў. Быў выдадзены новы еўрапейскі ордар на арышт Карлеса Пучдэмона.

У час рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі 1 кастрычніка 2017 года 90 працэнтаў каталонцаў, якія прыйшлі на ўчасткі, прагаласавалі за незалежнасць ад Іспаніі. Урад каралеўства і Канстытуцыйны суд прызналі рэферэндум незаконным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі