Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 жніўня 2019, 17:56

Вялікае ТДЗ у Рыа-дэ-Жанэйра, пацярпеў 51 чалавек

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікая аварыя з удзелам двух аўтобусаў і пяці аўтамабіляў адбылася ў Рыа-дэ-Жанэйра, пацярпеў 51 чалавек, паведамляе бразільскі тэлеканал Globo.

ДТЗ здарылася ў аўтамабільным тунэлі ў цэнтры горада. Вадзіцель аднаго з аўтобусаў не змог затармазіць і ўрэзаўся ў аўтобус, які ехаў перад ім. Пасля таго адбылася ланцуговая рэакцыя, у выніку якой былі разбіты яшчэ пяць легкавых аўтамабіляў.

Паводле даных паліцыі, усе пацярпелыя дастаўлены ў бліжэйшыя бальніцы, большасць з іх атрымалі лёгкія раненні. Прычыны аварыі ўстанаўліваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі