Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 чэрвеня 2016, 10:53

Вялікабрытанія выходзіць з ЕС - вынікі рэферэндуму

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брытанцы, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме аб членстве краіны ў Еўрапейскім саюзе, сказалі сваё цвёрдае "не". Згодна з канчатковымі вынікамі, перамогу на народным галасаванні атрымалі прыхільнікі выхаду Вялікабрытаніі з ЕС, перадае ТАСС.

Як сведчаць канчатковыя вынікі, апублікаваныя па выніках апрацоўкі бюлетэняў з усіх 382 выбарчых участкаў, 52 працэнты брытанцаў (17,41 млн чалавек) прагаласавалі за спыненне членства Злучанага Каралеўства ў ЕС, 48 працэнтаў (16,14 млн чалавек) выступілі за прадаўжэнне еўраінтэграцыі.

Рэакцыі сусветных лідараў не давялося доўга чакаць. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд правядзе пасяджэнне кабінета міністраў, прысвечанае вынікам рэферэндуму. Пасля будзе зроблена заява для прэсы.

Старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц мае намер правесці перагаворы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, каб пазбегнуць "ланцуговай рэакцыі" ў ЕС пасля брытанскага рэферэндуму.

Папярэднія вынікі рэферэндуму паўплывалі ўжо на сусветныя біржы. Імклівы спад дэманструюць асноўныя фондавыя біржы Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна (АТР). Акрамя таго, сусветныя цэны на нафту на сённяшніх таргах знізіліся больш як на 6 працэнтаў. Таксама да мінімальных паказчыкаў з 1985 года абваліўся курс фунта стэрлінгаў. Зніжэнне дэманструе і курс адзінай еўрапейскай валюты.

Кіраўнік падраздзялення суверэнных рэйтынгаў агенцтва Standard & Poor's М.Крэмер паведаміў, што пасля рэферэндуму Вялікабрытанія можа пазбавіцца вышэйшага крэдытнага рэйтынгу ААА.

Афіцыйную заяву ўжо зрабіла і брытанскае МЗС. Праўда, пакуль яна датычыцца толькі далейшага лёсу Дэвіда Кэмерана на пасадзе прэм'ер-міністра. "Кэмеран ясна даў зразумець, што хоча прадаўжаўць выконваць абавязкі на пасадзе прэм'ер-міністра", - прыводзіць словы міністра замежных спраў краіны Філіпа Хамонда агенцтва Рэйтэр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі