Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 студзеня 2018, 10:22

Верталёт упаў на жылы дом у Каліфорніі: трое загінулых

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Верталёт упаў на жылы дом у Каліфорніі, у выніку тры чалавекі загінулі, яшчэ двое пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Ньюпарт-Біч. Верталёт Robinson 44 з чатырма людзьмі на борце вылецеў з Аэрапорта імя Джона Уэйна і ўпаў за 1,5 км ад яго.

Тры чалавекі, якія знаходзіліся ў верталёце, загінулі, чацвёрты атрымаў траўмы. Траўміраваны таксама чалавек, які апынуўся побач з месцам падзення.

Ідзе расследаванне інцыдэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі