Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 лютага 2018, 10:18

Венесуэла выпусціць новую крыптавалюту, падтрыманую золатам

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура анансаваў выпуск у краіне новай крыптавалюты, падтрыманай золатам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле яго слоў, новая крыптавалюта павінна з'явіцца ў Венесуэле ўжо на наступным тыдні. Ён удакладніў, што залаты "петра" будзе мець тыя ж маштабы, што і нафтавы.

"Петра" з'яўляецца ўласнай крыптавалютай Венесуэлы, якая паступіла ў продаж 20 лютага. Яе кошт прыраўнаваны да цаны барэля венесуэльскай нафты. Нікалас Мадура даручыў адвесці для забеспячэння венесуэльскай крыптавалюты 5 млрд барэляў нафты радовішча Аякуча. Таму эксперты называюць "петра" адзінай у свеце крыптавалютай з рэальным забеспячэннем. Раней Нікалас Мадура паведаміў, што інвестары ўжо выказалі жаданне набыць "петра" на $735 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі