Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 мая 2018, 15:00

Ваенны парад у гонар 73-й гадавіны Перамогі прайшоў на Краснай плошчы ў Маскве

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенны парад у гонар 73-й гадавіны Перамогі прайшоў на Краснай плошчы ў Маскве, паведамляюць інфармагенцтвы.

Парад прымаў міністр абароны Расіі генерал арміі Сяргей Шайгу. Камандаваў парадам галоўнакамандуючы Сухапутных войскаў генерал-палкоўнік Алег Салюкоў. На цэнтральнай трыбуне знаходзіліся прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, ветэраны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і замежныя госці. На парадзе прысутнічалі прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху і прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч.

Перад праходам сухапутных войскаў і праездам ваеннай тэхнікі Уладзімір Пуцін падзякаваў ветэранам і павіншаваў іх. "Вопыт вашага жыцця, абпаленага вайной, вечны прыклад для ўсіх пакаленняў. Мы схіляемся перад вашай пранізлівай адданасцю Радзіме", - сказаў ён. "Вайна - заўсёды выклік самога жыцця, усяго лепшага ў ім. Мы памятаем пра трагедыю дзвюх сусветных войнаў, пра ўрокі гісторыі, яны не даюць нам аслепнуць", - падкрэсліў прэзідэнт.

У памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны была аб'яўлена мінута маўчання.

У гэтым годзе ў Парадзе Перамогі ў Маскве прынялі ўдзел больш за 13 тыс. чалавек, 159 адзінак тэхнікі, а таксама 75 самалётаў і верталётаў. Сярод навінак ваеннага парада - пара знішчальнікаў пятага пакалення Су-57, два мадэрнізаваныя самалёты-перахопнікі Міг-31К, аснашчаныя найноўшымі гіпергукавымі ракетнымі комплексамі "Кінжал".

Таксама ўпершыню прадстаўлены найноўшыя ўзоры ўзбраення: беспілотныя лятальныя апараты "Карсар" і "Катран", робататэхнічныя комплексы "Уран-6" і "Уран-9", баявая машына падтрымкі танкаў "Тэрмінатар".-0-

Фота ТАСС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі