Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 кастрычніка 2018, 15:01

Узрыў у каледжы ў Керчы з'яўляецца тэрактам - першы намеснік кіраўніка Расгвардыі

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік кіраўніка Расгвардыі Сяргей Мелікаў заявіў, што ў каледжы ў Керчы быў учынены тэракт, паведамляе ТАСС.

Сяргей Мелікаў таксама паведаміў, што ў каледжы ў Керчы ўзарвалася самаробнае ўзрыўное ўстройства. "Прычына - узрыў самаробнага ўзрыўнога ўстройства", - сказаў ён.

Узрыў у каледжы ў Керчы: 10 загінулых, каля 70 параненыхУзрыў у каледжы ў Керчы: 10 загінулых, каля 70 параненых
Цяпер на месцы здарэння працуюць экстранныя службы. Паводле слоў відавочцаў, значная колькасць машын рэанімацыі прыбылі ўжо з каледжа ў гарадскую бальніцу.

Згодна з апошнімі звесткамі, большасць з 10 загінулых - навучэнцы. Паводле даных Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта (НАК) Расіі, у выніку інцыдэнту пацярпелі каля 50 чалавек. Раненыя шпіталізаваны, ім аказваецца неабходная дапамога.

Прадстаўнікі НАК падкрэслілі, што прымаюцца меры па недапушчэнні магчымых паўторных узрываў. Па ўказанні кіраўніка аператыўнага штаба НАК на месца здарэння прыбылі сілы і сродкі падраздзяленняў ФСБ, МУС, Расгвардыі і МНС. Прылеглая да каледжа тэрыторыя ачэплена, праведзена эвакуацыя грамадзян, якія знаходзіліся ў будынку. Акрамя таго, больш за 200 ваеннаслужачых і каля 10 адзінак тэхнікі Паўднёвай ваеннай акругі накіраваны да тэхнікума. Яны акажуць дапамогу аварыйным службам горада па расчыстцы завалаў.

Кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў выехаў у Керчанскі політэхнічны каледж для высвятлення абставін і каардынацыі работы па ліквідацыі наступстваў здарэння і дапамогі пацярпелым. У сувязі з інцыдэнтам у Керч таксама экстранна накіраваліся кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова і прадстаўнік Міністэрства асветы.

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце ўзрыву. Расследаванне даручана цэнтральнаму апарату.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі