28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцны ўзрыў прагрымеў на адным з буйнейшых НПЗ Венесуэлы, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на партал Noticias Venezuela.
ЧП здарылася на нафтаперапрацоўчым заводзе Cardon у штаце Фалькон. Інцыдэнт адбыўся некалькі дзён таму, але інфармацыя ў СМІ з'явілася толькі цяпер.
Паводле папярэдніх даных, тры чалавекі паранены. Вядома, што адзін з пацярпелых атрымаў сур'ёзныя апёкі другой і трэцяй ступені.
Іншыя падрабязнасці здарэння не паведамляюцца.-0-