Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 сакавіка 2017, 17:46

Успышка менінгіту ў Нігерыі прывяла да гібелі 140 чалавек

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Успышка менінгіту ў некалькіх штатах Нігерыі прывяла да гібелі як мінімум 140 чалавек, больш за 1 тыс. заразіліся небяспечнай інфекцыяй, перадае Бі-Бі-Сі.

Найбольш верагоднымі прычынамі цяперашняй успышкі гэтага захворвання спецыялісты называюць начное пахаладанне, а таксама сухое і ветранае надвор'е. Акрамя таго, сітуацыя ўскладняецца перанаселенасцю ў краіне і антысанітарнай абстаноўкай.

Нігерыйскія ўлады занепакоены тым, што бедства можа набыць яшчэ большыя маштабы, калі менінгіт пачне распаўсюджвацца ў лагерах бежанцаў і турмах.

Найбольш эфектыўным сродкам у барацьбе з некаторымі формамі менінгіту на сённяшні дзень з'яўляецца вакцынацыя. Аднак, як заяўляе нігерыйскае кіраўніцтва, новы штам, які цяпер шырока распаўсюджаны ў краіне, патрабуе іншага тыпу вакцыны, чым тая, якую мае мясцовае Міністэрства аховы здароўя.

Цяперашняя ўспышка менінгіту з'яўляецца найбольш вострай у Нігерыі з 2009 года, тады загінулі амаль 160 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі