Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2018, 10:02

Урон ад урагану "Майкл" для ЗША ацанілі ў памеры $10 млрд

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урон, які ўраган "Майкл" нанёс застрахаваным дамам і прамысловым прапрыемствам шасці амерыканскіх штатаў, дасягае $10 млрд. Такую ацэнку дала ў апублікаваным прагнозе кансультацыйная кампанія AIR Worldwide, якая спецыялізуецца на аналізе рызык, што ўзнікаюць у выніку надзвычайных здарэнняў і стыхійных бедстваў. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Кампанія ў сваім аналізе ацэньвала ўрон, нанесены жылым дамам, камерцыйным і прамысловым прадпрыемствам, а таксама аўтамабілям на тэрыторыі штатаў Алабама, Флорыда, Джорджыя, Паўночныя і Паўднёвая Караліна, Вірджынія. Акрамя таго, ахвярамі ўрагану сталі 18 чалавек, яшчэ 35 лічацца прапаўшымі без вестак.

Ураган "Майкл" дасягнуў паўднёвага ўзбярэжжа ЗША 10 кастрычніка. У той момант яму была прысвоена чацвёртая катэгорыя з пяці магчымых па шкале Сафіра-Сімпсана, пасля гэтага ўраган пачаў слабець. Гэта самы моцны цыклон за апошнія 25 гадоў у Флорыдзе, ён прайшоў цераз акваторыю Мексіканскага заліва і дасягнуў сушы на паўночным захадзе штата. Скорасць ветру ў яго эпіцэнтры дасягала 250 км/гадз. Калі б яна была на 3 км/гадз вышэйшая, то шторму прысвоілі б самую моцную пятую катэгорыю. Цыклон прынёс моцныя парывы ветру і праліўныя дажджы, прывёў да паводкі ў некалькіх раёнах ЗША. Наступствамі шторму сталі шматлікія разбурэнні, затопленыя пляжы і паваленыя дрэвы. Паводле даных CNN, без электраэнергіі на Усходнім ўзбярэжжы краіны застаюцца больш за 250 тысяч спажыўцоў. Ураган "Майкл" - трэці па магутнасці за ўсю гісторыю метэаназіранняў у ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі