Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лютага 2018, 09:47

Урад ЗША другі раз з пачатку года вымушаны прыпыніць работу

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральны ўрад ЗША другі раз з пачатку года вымушаны прыпыніць работу, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Часова спыніць работу амерыканскі ўрад вымушаны з-за незацверджанага бюджэту. У кангрэсе ЗША не змаглі зацвердзіць законапраект, які прадугледжвае выдзяленне сродкаў на работу дзяржаўных структур.

Гэта ўжо другі раз з пачатку года, калі работа ўрадавых устаноў у ЗША прыпыняецца з-за адсутнасці фінансавання. Раней гэта адбылося ў студзені. Затым быў прыняты бюджэт, тэрмін дзеяння якога скончыўся 8 лютага.

Апошні раз такое адбывалася ў 2013 годзе, калі федэральны ўрад не працаваў больш за два тыдні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі