Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 верасня 2018, 16:12

Урад Японіі выдзеліць $9 млрд на ліквідацыю наступстваў стыхійных бедстваў

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Японіі мае намер выдзеліць $9 млрд на пераадоленне наступстваў стыхійных бедстваў, што абрушыліся на краіну, паведамляе японская газета The Japan Times.

Прэм'ер-міністр Сіндза Абэ прадставіць праект бюджэту на астатні фінансавы год у час пазачарговай сесіі парламента, якая павінна адбыцца восенню.

Сродкі будуць патрачаны на рамонт дамбаў, разбураных у час моцнай паводкі, а таксама на аднаўленне вострава Хакайда, што пацярпеў ад землетрасенняў. Частка грошай будзе выкарыстана для ўстаноўкі ў японскіх школах кандыцыянераў, пасля таго як гэтым летам ад вельмі моцнай спёкі ў краіне загінулі больш за сотню чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі