Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 ліпеня 2017, 15:08

Урад Ірана адобрыў змяненне нацыянальнай валюты

24 ліпеня, Тэгеран /БЕЛТА - ІРНА/. Урад Ірана адобрыў законапраект аб змяненні нацыянальнай валюты Ірана з рыяла на туман. Аб гэтым сказаў сакратар кабінета міністраў краіны Махсен Хаджы Мірзаеі.

Паводле яго слоў, пытанне было дасканала вывучана ў эканамічнай камісіі ўрада на працягу апошніх шасці месяцаў. Чыноўнік адзначыў, што гэты крок накіраваны на аблягчэнне транзакцый з боку грамадскасці.

Махсен Хаджы Мірзаеі дадаў, што адзін туман будзе роўны 10 рыялам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі