Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 чэрвеня 2017, 10:35

Урад Францыі выйшаў у адстаўку па выніках парламенцкіх выбараў

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Францыі выйшаў у адстаўку па выніках парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў мінулую нядзелю, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адстаўку прыняў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Як паведамлялася, партыя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона "Наперад, рэспубліка!" атрымала пераканаўчую перамогу ў другім туры парламенцкіх выбараў. Партыя, якая перамагла на парламенцкіх выбарах, атрымлівае права сфарміраваць урад, аднак цяперашні кабінет міністраў ужо ўтвораны на аснове прэзідэнцкага руху. Адстаўка ўрада пасля парламенцкіх выбараў - негалосная палітычная традыцыя ў Францыі, хоць яна і не прапісана ў заканадаўстве. Як чакаецца, урад будзе затым сфарміраваны нанава амаль у ранейшым складзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі