Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 лістапада 2017, 15:15

Урад Францыі ўзгадніў рэферэндум аб незалежнасці Новай Каледоніі

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Францыі ўзгадніў рэферэндум аб незалежнасці Новай Каледоніі, адбыцца ён павінен у лістападзе 2018 года. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.

Прэм'ер-міністр Францыі Эдуард Філіп заявіў, што ўрад і прадстаўнікі палітычных партый Новай Каледоніі дасягнулі пагаднення па прынцыповых пытаннях рэферэндуму ў лістападзе 2018 года. "У нас цяпер ёсць палітычнае пагадненне і, магчыма, больш таго - яшчэ і давер. Гэта важна", - заявіў Эдуард Філіп.

Новая Каледонія - заморскае ўладанне Францыі з асаблівым статусам, атрыманым у 1988 годзе па Маціньёнскіх пагадненнях. Па гэтых дакументах планавалася, што рэферэндум у Новай Каледоніі адбудзецца значна раней - у 1998 годзе. Але тады ўрад Францыі адклаў пагадненне. Чарговы дагавор апісвае парадак паступовай перадачы поўнага кантролю над усімі сферамі жыцця архіпелага мясцовай адміністрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі