Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 мая 2017, 15:55

Урад Арменіі пайшоў у адстаўку

18 мая, Ерэван /БЕЛТА - Арменпрэс/. Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян падпісаў указ аб адстаўцы ўрада Арменіі. Аб гэтым "Арменпрэс" паведамілі ва ўпраўленні па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю ўрада Арменіі.

"Прыняць адстаўку ўрада Арменіі, - гаворыцца ў дакуменце. - Членам урада Арменіі - прадаўжаць выконваць свае абавязкі да фарміравання новага ўрада".

Указ уступае ў сілу з моманту падпісання.

Чарговыя парламенцкія выбары адбыліся ў Арменіі 2 красавіка. У Нацыянальны сход прайшлі чатыры палітычныя сілы: Рэспубліканская партыя Арменіі, блок "Царукян", блок "Выхад", партыя "Дашнакцуцюн".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі