Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2019, 18:20

"Укртранснафта" аднавіла транзіт нафты ў краіны ЕС

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АТ "Укртранснафта" сёння аднавіла прыём расійскай нафты на лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Мазыр" для далейшай яе транспарціроўкі ў напрамку еўрапейскіх спажыўцоў. Аб гэтым гаворыцца ў заяве ўкраінскай кампаніі ў Facebook, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гатоўнасць прымаць нафту пацвердзілі ў пункце "Фенешлітке" (Венгрыя), таму "Укртранснафта" аднавіла транзіт сыравіны для венгерскіх спажыўцоў.

Сістэма нафтаправода "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і транзіт нафты ў Еўропу праз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну. 24 красавіка Польшча на нявызначаны тэрмін спыніла транзіт нафты. 25 красавіка гэта зрабіла і Украіна, пазней транзіт аднаўляўся, а затым зноў прыпыняўся з-за адсутнасці свабодных рэзервуараў на ўкраінскай тэрыторыі для адпампоўвання бруднай нафты, якая знаходзіцца ў трубаправодзе.

Як паведамлялася, канцэрн "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, што паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце перасягала ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - былі вымушаны знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты. Цяпер "Нафтан" па-ранейшаму працуе на няпоўнай загрузцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі