4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Консульская служба МЗС Украіны пачала афармленне электронных віз (е-Віза) для ўезду ў краіну з дзелавой або турыстычнай мэтай. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Украіны.
Праект рэалізуецца ва Украіне ўпершыню ў мэтах мадэрнізацыі працэдур у візавай сферы. Міністэрствам замежных спраў распрацаваны максімальна спрошчаны працэс атрымання электроннай візы, які адначасова дае магчымасць ажыццяўляць эфектыўны міграцыйны кантроль.
Для афармлення электроннай візы неабходна: запоўніць анкету анлайн, скачаць сканіраваныя копіі неабходных дакументаў, аплаціць банкаўскай карткай консульскі збор на сайце і раздрукаваць атрыманую па электроннай пошце электронную візу.
Час афармлення - да 9 рабочых дзён, кошт - $65, тэрмін дзеяння - разавая віза да 30 дзён. Электронныя візы ўводзяцца для грамадзян 46 краін.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка раней падпісаў указ аб увядзенні з 2018 года біяметрычнага кантролю для іншаземцаў на граніцы. Ён даручыў таксама ўдасканаліць заканадаўства аб парадку рэгістрацыі іншаземцаў, распрацаваць механізм папярэдняга інфармавання іншаземцамі аб уездзе ва Украіну, а таксама абнавіць пералік дзяржаў міграцыйнай рызыкі.-0-