Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2017, 09:10

У ЗША заявілі, што тэрарысты рыхтуюць новае 11 верасня

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выконваючая абавязкі міністра ўнутранай бяспекі ЗША Элейн Дзьюк лічыць, што тэрарыстычныя групоўкі рыхтуюць буйныя тэракты. Аб гэтым яна заявіла ў сваім выступленні ў амерыканскім пасольстве ў Лондане, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Daily Mail.

"Тэрарыстычныя групоўкі, "Ісламская дзяржава" гэта або іншыя, хочуць арганізаваць буйны ўзрыў, як той, што быў учынены 11 верасня. Яны збіраюцца выкарыстоўваць самалёт, у разведкі няма ў гэтым сумненняў", - заявіла Элейн Дзьюк.

Паводле яе слоў, тэракты з выкарыстаннем фургонаў і халоднай зброі патрэбны тэрарыстам, каб ствараць атмасферу страху і не пакідаць без справы сваіх баевікоў, аднак гэта не значыць, "што яны адмовіліся ад галоўнага сцэнарыя з самалётам".

Элейн Дзьюк таксама адзначыла, што ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў ЗША вельмі высокі. "Тэрарысты моцныя, яны хутка да ўсяго прыстасоўваюцца, і пагроза тэракта цяпер на самым высокім узроўні з 11 верасня. У нас павінны быць усе магчымыя сродкі для процідзеяння ім", - сказала яна.

11 верасня 2001 года баевікі-смяротнікі з тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіда" захапілі пасажырскія самалёты і ўрэзаліся на іх у дзве вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку, а таксама ў будынак Пентагона. У выніку гэтай буйнейшай у свеце серыі тэрактаў загінулі 2 тыс. 996 чалавек, звыш 6 тыс. чалавек атрымалі раненні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі