Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 красавіка 2018, 18:17

У ЗША правераць рухавікі самалётаў

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне ЗША (FAA) заявіла, што будзе праведзена праверка авіяцыйных рухавікоў пасля інцыдэнту з самалётам кампаніі Southwest Arlines. Аб гэтым паведамляе Euronews.

FAA выдасць дырэктыву па прыдатнасці да эксплуатацыі на працягу наступных двух тыдняў, якая запатрабуе праверкі пэўных рухавікоў CFM56-7B. Праверыць плануецца звыш 200 рухавікоў, інспекцыя будзе праводзіцца каля шасці месяцаў.

Раней паведамлялася, што інцыдэнт з пасажырскім самалетам здарыўся ў ЗША 17 красавіка. Рухавік самалёта Boeing 737-700 кампаніі Southwest Airlines загарэўся і ўзарваўся ў паветры, былі пашкоджаны крыло, фюзеляж і вокны самалёта. Лайнер зрабіў аварыйную пасадку ў аэрапорце Філадэльфіі. Загінула 43-гадовая пасажырка. Відавочцы расказвалі, што пасля ўзрыву рухавіка яе часткова зацягнула ў разбіты ілюмінатар. Жанчыну ўдалося вярнуць у салон, яна была шпіталізавана, але медыкам не ўдалося яе выратаваць.

Эксперты пачалі ўжо расследаванне здарэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі