Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 жніўня 2016, 12:48

У ЗША пілоты змаглі пасадзіць Boeing з рухавіком, што разваліўся ў паветры

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сапраўдны прафесіяналізм прадэманстравалі пілоты ў ЗША. Як паведамляюць СМІ, пілоты змаглі пасадзіць Boeing з рухавіком, што разваліўся ў паветры.

Удакладняецца, што на борце лайнера было 99 пасажыраў, а таксама пяць членаў экіпажа, ніхто з іх не пацярпеў.

Інцыдэнт адбыўся на рэйсе кампаніі Southwest Airlines, які ляцеў у Арланда з Новага Арлеана. У час палёту пачаў адмаўляць адзін з рухавікоў самалёта, і камандзір вырашыў зрабіць экстранную пасадку ў бліжэйшым аэрапорце, што знаходзіўся ў горадзе Пенсакала (штат Фларыда). Пасажыры, якія дыхалі праз кіслародныя маскі, сталі сведкамі страшнага відовішча: ад рухавіка адляталі часткі. Аднак дзякуючы зладжанай рабоце каманды пасадка прайшла нармальна, пасажыры былі адпраўлены да месца назначэння іншым рэйсам.

Прычыны здарэння высвятляюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі