Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2018, 10:10

У ЗША памёр адзін з заснавальнікаў Microsoft

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЗША памёр праграміст і бізнесмен Пол Ален, які разам з Білам Гейтсам заснаваў Microsoft. Аб гэтым паведамляе тэлеканал CNBC.

Пол Ален памёр на 66 годзе жыцця. У кастрычніку ў яго дыягнаставалі лімфому.

Біл Гейтс быў школьным сябрам Пола Алена. У 1975 годзе яны заснавалі Microsoft. У хуткім часе Ален пакінуў кампанію, захаваўшы частку яе акцый, і заняўся інвесціраваннем у іншыя тэхналагічныя кампаніі.

У спісе мільярдэраў Forbes 2018 года бізнесмен займаў 44-е месца. Яго багацце ацэньвалася ў памеры $20,5 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі