Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 верасня 2017, 13:18

У Забайкаллі часткова абваліўся мост, ёсць загінулыя

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Магочынскім раёне Забайкальскага края (Расія) адбылося частковае абрушэнне моста, загінулі два чалавекі, яшчэ трое пацярпелі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Паводле даных прэс-службы Усходне-Сібірскага следчага ўпраўлення на транспарце СК РФ, па факце гібелі людзей узбуджана крымінальная справа па артыкуле Крымінальнага кодэкса РФ "Парушэнне правіл бяспекі пры вядзенні горных, будаўнічых або іншых работ, што прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб". Расследаванне прадаўжаецца.

ЧП здарылася 24 верасня на станцыі Ксеньеўская Забайкальскай чыгункі пры правядзенні рамонтных работ. Разбурылася апорная канструкцыя чыгуначнага моста, што прывяло да перакульвання франтальнага пагрузчыка. Загінулі майстар і манцёр пуці РЧ, яшчэ тры манцёры былі шпіталізаваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі