Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лістапада 2017, 09:46

У выніку землетрасення на захадзе Ірана загінуў 141 чалавек

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 141 чалавек загінуў, больш за 1 тыс. пацярпелі ў выніку землетрасення магнітудай 7,2, якое здарылася ў нядзелю на мяжы Ірана і Ірака, паведамляе ТАСС.

Найбольшыя ахвяры і разбурэнні зафіксаваны ў іранскіх правінцыях Керманшах і Ілам. Паводле даных створанага крызіснага цэнтра, менавіта туды прыпаў асноўны ўдар стыхіі.

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані распарадзіўся аказаць пацярпелым усю неабходную дапамогу. У зону бедства накіраваны дадатковыя падраздзяленні ратавальнікаў, мясцовае аддзяленне Чырвонага Паўмесяца разгарнула там пошукавыя і выратавальныя аперацыі. Для забеспячэння людзей неабходнымі прадуктамі, цёплымі рэчамі і палівам у пацярпелых раёнах разгорнуты палявыя шпіталі.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, аэрапорты правінцый працуюць у штатным рэжыме, для адпраўкі пацярпелых у Тэгеран падрыхтавана больш за 20 армейскіх верталётаў. Стратэгічныя аб'екты, у тым ліку нафтагазавая інфраструктура, не пацярпелі.

Вядома, што мясцовыя жыхары, якія пакінулі свае дамы, застаюцца начаваць на вуліцы, баючыся паўтарэння падземных штуршкоў. За некалькі гадзін было зафіксавана 12 паўторных штуршкоў магнітудай ад 3,6 да 4,7.

Паводле даных Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 32 км на поўнач ад іранскага горада Сарполь-э-Захаб і за 100 км на паўднёвы ўсход ад горада Сулейманія ў Іраку. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі