Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У В'етнаме ў выніку тайфуну загінулі 19 чалавек

У свеце 23.07.2018 | 11:51
Паводка ў В'етнаме. Фота мясцовых СМІ
Паводка ў В'етнаме. Фота мясцовых СМІ

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У В'етнаме ў выніку паводак і ліўняў, выкліканых тайфунам Son-Tinh, загінулі 19 чалавек. Акрамя таго, 13 чалавек прапалі без вестак і 17 пацярпелі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральны камітэт па прадухіленні стыхійных бедстваў В'етнама.

18 ліпеня тайфун абрушыўся на прыбярэжныя раёны В'етнама і прынёс моцныя ліўні, паводкі і апоўзні.

Як прагназуюць метэаролагі, праліўныя дажджы ў зоне бедства не спыняцца наступныя некалькі дзён. У некаторых правінцыях В'етнама сыходзяць новыя апоўзні і прадаўжаюцца паводкі.

Цяпер тайфуны бушуюць і ў суседніх з В'етнамам краінах. У прыватнасці, на Кітай абрушыўся тайфун "Ампіл", з-за якога былі эвакуіраваны 400 тыс. чалавек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).