Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 красавіка 2018, 15:18

У Венецыі пачне працаваць сістэма абмежавання патоку турыстаў

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Венецыі пачынаюць тэсціраваць сістэму па абмежаванні патоку турыстаў, перадае ТАСС.

Паведамляецца, што цяпер у выпадку перавышэння ўстаноўленай мэрыяй колькасці турыстаў у тым ці іншым раёне Венецыі ён будзе часова закрыты. Пры гэтым мясцовыя жыхары будуць па-ранейшаму свабодна перамяшчацца па горадзе.

Паводле слоў мясцовых улад, такая мера ўводзіцца не для таго каб цалкам перакрыць доступ да гарадскіх славутасцей, а для таго каб кантраляваць і накіроўваць турыстычныя патокі. Гэта дапаможа вырашыць праблему празмернага скопішча людзей у асобных раёнах Венецыі, асабліва актуальную ў турыстычны сезон.

У першую чаргу зменіцца парадак наведвання гістарычнага цэнтра горада і асноўных выдатных мясцін. Напрыклад, згодна з новымі правіламі цэнтральную плошчу Сан-Марка змогуць наведваць не больш за 65 тыс. чалавек у дзень.

Некаторыя спецыялісты лічаць, што абмежаванне патоку турыстаў у Венецыі неабходна, паколькі празмерная колькасць людзей у горадзе пагражае гістарычным помнікам.

Паводле існуючых звестак, на працягу года Венецыю наведваюць амаль 30 млн турыстаў. Пры гэтым колькасць мясцовых жыхароў за апошнія 50 гадоў скарацілася больш як у тры разы: са 175 тыс. да 56 тыс. Вялікая колькасць турыстаў з'яўляецца адной з галоўных прычын, чаму венецыянцы пакідаюць горад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі