Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 красавіка 2018, 09:11

У Таронта пры наездзе мікрааўтобуса на пешаходаў загінулі 10 чалавек

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Таронта пры наездзе мікрааўтобуса на пешаходаў загінулі 10 чалавек, яшчэ 15 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Паводле даных праваахоўных органаў, інцыдэнт не быў выпадковым ДТЗ. "Вадзіцель у Таронта наехаў на людзей наўмысна, але пацвярджэнняў, што гэта тэракт, на дадзены момант няма", - заявіў кіраўнік мясцовай паліцыі Марк Саўндэрс. Пры гэтым праваахоўнікі не выключаюць ніякіх версій здарэння.

У канадскім Таронта 23 красавіка мікрааўтобус выехаў на тратуар і стаў давіць пешаходаў. Вадзіцель аўтамабіля затрыманы, яго асоба ўстаноўлена. Раней мужчына не знаходзіўся на ўліку ў паліцыі, яго матывы да гэтага часу застаюцца невядомымі.-0-

Фота EPA-EFE'
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі