Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 верасня 2016, 13:16

У Тайландзе закрылі тры пляжы з-за нашэсця ядавітых фізалій

26 верасня, Мінск / Кар. БЕЛТА/. На востраве Пхукет у Тайландзе закрылі тры пляжы з-за нашэсця ядавітых фізалій, або партугальскіх ваенных караблікаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Забарона ўведзена на пляжах Най-Янг, Найтон і Лаян, на тэрыторыі якіх былі заўважаны гэтыя прадстаўнікі марскога свету. Іх лёгка пераблытаць з медузамі, аднак яд фізалій можа прывесці да лятальнага зыходу. Часцей за ўсё пры апёку чалавек адчувае нясцерпны боль.

Каля ўзбярэжжа Пхукета раней былі заўважаны ядавітыя кубамедузы. Раней паведамлялася, што сустрэча з гэтымі марскімі жыхарамі скончылася для двухгадовага расіяніна шпіталізацыяй. Выпадак здарыўся 18 верасня на востраве Самуі на поўдні Тайланда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі