Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 жніўня 2016, 10:43

У свеце адзначаецца ўсплёск беспрацоўя сярод моладзі

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць беспрацоўных маладых людзей да канца бягучага года дасягне 71 млн, павялічыўшыся за 2016 год на 500 тыс. чалавек. Такі рэзкі рост беспрацоўя сярод моладзі назіраецца ўпершыню за апошнія тры гады, гаворыцца ў новым дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

Мяркуецца, што ўзровень беспрацоўя сярод маладых людзей у 2016 годзе ў сярэднім у свеце складзе 13,1 працэнта, а ў краінах Усходняй Еўропы - 16,6 працэнта.

Эксперты МАП занепакоены таксама тым, што мільёны працуючых маладых людзей у краінах з нізкім даходам атрымліваюць за сваю працу мізэрную аплату. Сёння 156 млн працуючай моладзі (37,7 працэнта) жывуць ва ўмовах беднасці. Многія з іх мараць паехаць за мяжу ў пошуках заработку.

У краінах Усходняй Еўропы аб эміграцыі падумваюць прыкладна 37 працэнтаў людзей ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі