Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 верасня 2019, 12:30

У Судане аб'явілі склад новага ўрада

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Судана Абдала Хамдук аб'явіў склад новага ўрада, паведамляе французскі тэлеканал France 24.

Прэм'ер назваў імёны 18 міністраў новага кабінета, у іх ліку - чатыры жанчыны. Упершыню ў гісторыі Судана кіраўніком МЗС назначана жанчына - Асма Махамед Абдала.

"Сёння мы пачынаем новую эру", - заявіў Абдала Хамдук. "Галоўным прыярытэтам работы пераходнага ўрада з'яўляецца спыненне вайны і пабудова ўстойлівага міру", - дадаў ён.

Чакаецца, што новы кабінет міністраў будзе працаваць на працягу пераходнага перыяду - каля трох гадоў - да правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Як паведамлялася раней, армія Судана 11 красавіка аб'явіла аб адхіленні прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады, роспуску парламента і дзеючых органаў улады. У маі ваенны савет, сфарміраваны пасля адхілення ад улады прэзідэнта краіны, і прадстаўнікі апазіцыі дамовіліся аб устанаўленні пераходнага перыяду на тры гады. Аднак спрэчкі ў пытаннях кіравання краінай прадоўжыліся. 17 ліпеня пераходны ваенны савет Судана і апазіцыйны альянс "Сілы за свабоду і змены" падпісалі палітычнае пагадненне, прызначанае пракласці шлях да дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне. 20 жніўня ў Судане завяршылася фарміраванне Суверэннага савета ў складзе 11 членаў, які будзе кіраваць краінай на працягу трохгадовага пераходнага перыяду да выбараў. Згодна з дамоўленасцю паміж ваеннымі і апазіцыяй, Суверэнны савет з'яўляецца вышэйшым органам улады ў краіне. Пяць яго членаў выбраны сярод цывільных асоб і пяць - сярод ваенных. Кандыдатуру 11-га члена ваенныя і апазіцыя выбіралі сумесна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі