Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 верасня 2018, 09:07

У Сірыі прапаў расійскі самалёт-разведчык Іл-20

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Сірыі прапаў расійскі самалёт-разведчык Іл-20, паведамляе тэлекампанія CNN.

Сувязь з экіпажам расійскага самалёта Іл-20 з 14 ваеннаслужачымі на борце знікла позна вечарам 17 верасня. На той момант самалёт знаходзіўся над акваторыяй Міжземнага мора за 35 км ад узбярэжжа Сірыі і вяртаўся на авіябазу Хмеймім. Лёс расійскіх ваеннаслужачых невядомы.

Паводле інфармацыі тэлеканала CNN са спасылкай на прадстаўніка Пентагона, самалёт мог быць збіты сірыйскімі сіламі ППА пры спробе адбіць ракетны абстрэл з боку Ізраіля. ЗША заявілі, што не ўдзельнічалі ў ракетным абстрэле правінцыі Латакія. Армія абароны Ізраіля адмовілася прадаставіць якія-небудзь каментарыі адносна інцыдэнту.

У Мінабароны Расіі заявілі, што самалёт знік у час атакі знішчальнікаў ВПС Ізраіля па аб'ектах у Латакіі. Камандаванне расійскай авіябазы Хмеймім арганізавала пошукава-выратавальную аперацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі