Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 жніўня 2016, 10:07

У Швецыі 8-гадовы хлопчык загінуў ад кінутай у акно гранаты

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Швецыі невядомы кінуў гранату ў акно кватэры, загінуў васьмігадовы хлопчык, паведамляе ВВС.

Выбух прагрымеў, калі хлопчык спаў у пакоі. У памяшканні таксама знаходзіліся яго маці, сястра і брат. Паведамляецца, што дзіця памерла ад атрыманых ран па дарозе ў бальніцу. Яго родныя атрымалі невялікія раненні, іх жыццю нішто не пагражае.

Вядома, што хлопчык Юсуф Варсамэ родам з англійскага Бірмінгема. У Швецыі ён знаходзіўся ў гасцях у сваякоў.

У мясцовай паліцыі паведамілі, што прычынай нападзення маглі стаць крымінальныя разборкі. Версія тэракта не разглядаецца.-0-.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі