Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 кастрычніка 2017, 14:13

У шведскім Хельсінгбаргу каля паліцэйскага ўчастка прагрымеў моцны ўзрыў

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У шведскім горадзе Хельсінгбаргу ў ноч на 18 кастрычніка каля ўвахода ў будынак паліцыі прагрымеў моцны ўзрыў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных паліцыі, у выніку ўзрыву ўзнік пажар. Нанесены значны ўрон будынку паліцэйскага ўчастка. Таксама разбіты вокны ў будынку насупраць. Паводле папярэдніх даных, пацярпелых няма.

Пакуль не ўстаноўлена, хто можа стаяць за ўзрывам. Паліцыя праводзіць расследаванне інцыдэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі