Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Сербіі апублікаваны канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў

У свеце 21.04.2017 | 10:03

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская выбарчая камісія (РВК) Сербіі апублікавала канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 2 красавіка. Як паведамляюць інфармагенцтвы, пераканаўчую перамогу атрымаў Аляксандр Вучыч. Згодна з падагульняючымі данымі, ён набраў 55,08 працэнта (2 млн 12 тыс. 788 галасоў).

Следам за Аляксандрам Вучычам фінішавалі былы омбудсмен Сербіі Саша Янкавіч - 16,36 працэнта (597 тыс. 728 галасоў), палітык-парадыст Лука Максімавіч - 9,43 працэнта (344 тыс. 498 галасоў) і былы старшыня Генеральнай асамблеі ААН Вук Ерэміч 5,66 працэнта (206 тыс. 676 галасоў). Пяцёрку замкнуў лідар Сербскай радыкальнай партыі Ваіслаў Шэшэль з 4,48 працэнта (163 тыс. 802 галасы).

Дата інаўгурацыі новага прэзідэнта яшчэ не аб'яўлена. Мандат дзеючага прэзідэнта Таміслава Нікаліча заканчваецца 31 мая.

Прэзідэнт Сербіі выбіраецца на пяцігадовы тэрмін і не можа займаць гэту пасаду больш як два разы. Кіраўніку дзяржавы адводзяцца пераважна прадстаўнічыя функцыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Больш за 350 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў адпачнуць гэтым летам у аздараўленчых лагерах Беларусі.