26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Рым у мінулыя выхадныя абрушыўся анамальны снегапад. Аб гэтым піша Le Repubblica.
Снежнае покрыва ў горадзе месцамі дасягнула 4 см.
Сёння ў сталіцы Італіі з-за дрэннага надвор'я закрыты школы і дзіцячыя сады.
Метэаролагі адзначаюць, што халодны фронт прыйшоў у краіну з Сібіры і рухаецца з поўначы на поўдзень Італіі. Згодна з прагнозамі, слупок тэмпературы можа паказаць у бліжэйшыя дні ў наваколлі Рыма да 9 градусаў ніжэй за нуль.-0-